Home

Advertisement

writer's column

  • Nov. 18th, 2027 at 4:52 PM

Гэты блог створаны для адказаў на пытанні аўтарскіх калонак LiveJournal.

Oscar Wilde, a dandy’s dandy, once said that “we live in an age when unnecessary things are our only necessities.” What unnecessary possession can you not live without?


View 500 Answers

Без якой бескарыснай рэчы я не магу пражыць? Пытаньне пытаньнем. Пэўна, можна было б сказаць, што ніякае карысьці не прыносіць мне каханьне, але без яго я жыць магу, а зь ім, здараецца, паміраю. Можа і так здарыцца, што абсалютна ніякай карысьці не прыносяць мне думкі пра будучыню, але без іх усё роўна наступіць будучыня, таму і пражыць без іх - змагу. Ведаю, што ў маім жыцці абсалютна unnecessary, а не сыходзіць ад мяне чатыры гады... кальцо на левае руцэ.

Калёнка аўтара: Life With ADHD

  • Sep. 13th, 2008 at 12:09 PM

This month is Attention Deficit Hyperactivity Disorder Month. Talk about your experiences with ADHD, or those of someone close to you.


View 500 Answers

Гэты месяц - месяц хваробы ADHD. Раскажыце нам пра свой досьвед або досьвед блізкіх з гэтай хваробай.

Некалі я прачытала ў часопісе пра прызнакі невылечанай ADHD ў дарослых. Аказалася, што ў мяне ёсць болей за 50% прыкметаў, і хоць гэта не абазначае, што хвароба ў мяне ёсць, але ўсе перадпасылкі быць маглі. Я губляю рэчы, не магу іх упарадкаваць, ненавіджу ўсталяваны парадак працоўнага дню і г.д. Але тым не менш, я не думаю, што гэта нешта, што можна або трэба лячыць. Маё квазіADHD я лічу прыцягальным наборам рысаў маёй асабовасці. :-)


What new artistic or creative skills would you like to learn this year?


View 130 Answers

Я хацела б навучыцца маляваць. Вэб-дызайніць. Ствараць флэш-анімацыі. Гульні.

Нічога гэтага я не вывучу...

Who taught you how to cook?


View 500 Answers

Найбольшае жаданне навучыцца гатаваць ежу ў мяне было ў 5-6 гадоў. Аднак маці вынесла няўмольны прысуд: пачнеш вучыцца ў сем. Гэта было несправядліва! Чытаць я ўмела з трох, пісаць з шасці, а вось да кухні дапусціць мяне не хацелі. І дарма. Бо ў сем кнігі і вершы ўжо надоўга занялі першае месца ў маім свеце, і гатую я дагэтуль так сабе. Магу зрабіць мяса, рыбу, супы, салаткі, зварыць рыс ці пачысціць бульбу. Але ў параўнанні з кулінарнымі здольнасцямі сябровак гэта ўсё - пшык...

Можа, калі-небудзь мяне навучыць гатаваць нехта, хто палічыць гэта адзінай умовай выжывання са мной ад адным дахам... :)


What was it like during winter where you grew up?


View 102 Answers



Як было ўзімку ў тваім дзяцінстве?

Я нарадзілася ўзімку. Сямейная легенда кажа, што ў дзень майго нараджэньня ў Менску быў такі моцны сьнег, што спыніўся транспарт, і бацька некалькі гадзінаў ня мог даехаць да радзільнага дому. Таму сьнег для мяне - сымбаль новага. Сьнег для мяне - сымбаль дня нараджэньня. І зрэшты, у маім дзяцінстве ён заўсёды быў. Я памятаю, як на дзесяцігодзьдзе бацькі ўпершыню дазволілі мне запрасіць дадому сяброў. Мне падарылі нейкія дробязі, зь якіх запомніўся толькі ружовы бінокль. І вось з гэтым біноклем і ў шубе я потым пайшла гуляць. :-)

Зімы ў маім дзяцінстве былі ня вельмі халоднымі, але часам магло пашанцаваць: прыходзілі маразы -25, і нас не пускалі ў школу. Праўда, узімку таксама часьцей за ўсё прыходзілася хварэць. І хадзіць па ільдзяной корцы ў паліклініку, якая была ў чорта на кулічках. Сядзець пры кварцавым прагравальніку і лічыць бясконца доўгія хвіліны.

Чым долей жыву, тым цяплей на мае народзіны.

What's your sign? What do you think of astrology and horoscopes?


View 500 Answers



"Які Ваш знак задыяку? Як Вы ставіцеся да гараскопу і астралагічных прагнозаў?"

Па задыяку я Стралец. Калісьці ў школе мая настаўніца англійскай мовы, якая вельмі цікавілася астралогіяй, вылічыла, што пры маім нараджэнні большасць планет таксама знаходзілася ў Стральцы, таму я і падобная на гэты знак. Праўда, пасля гэтага з'явілася інфармацыя пра таямнічы трынаццаты знак "Змеяносца", да якога я таксама трапляю.

Гараскопы я гляджу рэдка. Болей давяраю кніжцы, якая, не ведаючы дату тваіх народзінаў, заўсёды праўдзіва апісвае тваю сітуацыю. Гэта - кітайская кніга пераменаў.

Калёнка аўтара: Sunday Songs

  • Nov. 25th, 2007 at 2:13 PM

What's your favorite music for a Sunday morning?


View 500 Answers



"Якая вашая ўлюбёная музыка нядзельным ранкам?"

Апошнім часам музыку слухаю мала, або ўвогуле не слухаю. Калі ўжо прыпадае магчымасць, то гэта звычайна ўвечары. Але калі ў нядзелю з ранку я пачынаю нешта гатаваць або прыбіраць у доме, тады ўключаю радыё. На ФМ або на кампутары (у тым другім выпадку - гэта belradio.fm, бо з іх музычным дырэктарам у мяне найбольш супадаюць густы).

Калі ж мне хацелася б проста паслухаць музыку, лежачы ў ложку, то ўключыла б Kosheen ці Сюзану Вегу...

Have you ever Googled your own name? How do you feel about the results?


View 500 Answers



"Ці Вы калі-небудзь уводзілі сваё імя ў Гугл? Як вы ўспрынялі вынікі?"

Калі я ўводжу сваё імя ў Гугл, то першыя дзве старонкі ў асноўным утрымліваюць лінкі пра мяне. Ну і пра персанажаў, якіх я ніколі не ведала, але з часам яны мне зрабіліся "родным": дачка нейкага надворнага саветніка, геніяльны музейшчык. Дарэчы, менавіта Гуглу я абавязаная сваім нікнэймам у "асноўным" блогу на ЖЖ. Увяла прозвішча і знайшла найбольш адпаведны яму нік.

Калі я ўводжу ў Гугл свае інтэрнэт-нікі - асабліва тыя, што пастарэй - вынікі бываюць розныя. Часам знаходзіцца лог публічнага чату 7-8-гадовай даўніны. Часам насцігаюць адгалоскі палемікі на форумах, дзе ў адрас майго ніку якія толькі не сыпаліся праклёны. Але я спакойная за гэта: час і перспектыва робяць сваю справу, а да таго ж, нікі можна мяняць часцей за імя.

Люблю карыстацца Гуглам для пошуку людзей: знаёмых або незнаёмых. Праўда, тут з Гуглам уступае ў канкурэнцыю Yahoo, які часцей выдае прыватную інфармацыю пра асобу. А Гугл затое - публічную, але добра захаваную.

Калёнка аўтара: Black Friday

  • Nov. 23rd, 2007 at 1:44 PM

When do you start your holiday shopping?


View 333 Answers



"Калі Вы распачынаеце свой перадсвяточны шоппінг?"

Сёння ў амерыканцаў "чорная пятніца", і ўсе крамы наперабой прапануюць тавары па зніжках. А ў іншай ленце я прачытала, што сёння - сусветны дзень супраць бессэнсоўнага шоппінгу. Дзе праўда?

Зрэшты, я перадсвяточны шоппінг распачала раней. Купіла нататнікі на наступны год кішэннага фармату: "Дзэн у прыродзе" і "Мастацтва камянёў". Адзін з іх дашлю на далёкі кантынэнт, іншы пакіну сабе ў падарунак з патаемнай надзеяй, што НАРЭШЦЕ пачну весці нармальныя нататкі ад рукі.

What's the most drastic change you've ever made to your appearance?


View 500 Answers



Найбольш драстычныя змены майго выгляду былі, хіба, зробленыя, калі мяне абстрыглі "пад хлопчыка". У 6-й класе. Маёй маці аднойчы сказалі: "А што, гэты хлопчык у вас зусім непадобны да таго". "Канешне, - адказала яна. - Бо гэты хлопчык у мяне - дзяўчынка..."

Калёнка аўтара: I'm The Boss

  • Nov. 20th, 2007 at 1:51 PM

If you had the resources to start your own business, what would it be?


View 500 Answers



"Калі б у вас былі сродкі (рэсурсы) каб распачаць уласны бізнэс, што б вы рабілі?"

Планаў - дафіга.

Напрыклад, мне марыцца арганізаваць у Польшчы ці якой іншай суседняй з Беларуссю краінай студыю, якая магла б якасна выдаваць кампакт-дыскі беларускіх выканаўцаў, якія па розных прычынах не могуць гэтага зрабіць у Беларусі.

Або - стартаваць з нейкім новым для Беларусі, але ўжо паспяховым у свеце інтэрнэт-праектам. Унесці ўклад у беларускі сэктар Myspace, ці нешта накшталт.

А можа проста адкрыць кавярню.

What character in a book can you connect with or relate to the most?


View 226 Answers



"З якім кніжным персанажам Вы адчуваеце найбольшую сувязь, або найбольш асацыюеце сябе?"

У дзяцінстве ўсё было проста: граф Монтэ-Крыста, Д'Артаньян, а аднойчы нават дзяўчынка-забойца з дэтэктыву Агаты Крысці.

Зараз - болей складана. Мяне могуць прыцягнуць пэўныя рысы персанажу, але наступныя ягоныя рысы або паводзіны адштурхоўваць. Ледзь не адзіным выключэннем сталі героі Харукі Муракамі. Не галоўныя героі, не. І не цяперашняе адлюстраванне, абсалютна. Аднак менавіта Муракамі ў "Дэнс, дэнс, дэнс" даў найболей адпаведны, дакладны, разумеючы вопіс мяне ў мае падлеткавыя гады. Такое адчуванне, што гэты японец проста залез у маю галаву і вывернуў мае ўспаміны адчування свету і сябе, каб прадставіць на божы свет. Ці добра гэта?..

What are 10 things you are thankful for?


View 502 Answers



"За якія дзесяць рэчаў Вы ўдзячныя"?

1. За нараджэнне
2. За мудрасць маіх бацькоў, якія змаглі прывіць любоў да музыкі і беларускай мовы без залішняга фанатызму
3. Тое, што ў мяне ёсць зрок і слых
4. Што лёс зводзіць мяне з людзьмі, ад якіх я магу вучыцца
5. За тое, што мне пашанцавала мець працу, якая мне падабаецца
6. За нізкі ціск, які дазваляе мне піць амаль неабмежаваныя колькасці кавы
7. За тое, што на маёй Радзіме няма вайны
8. За тое, што я пабачыла неба над аблокамі
9. За здольнасць кахаць
10. За тое, што ёсць магчымасць сказаць гэтыя "дзякуй"

What's the worst pickup line you've ever heard?


View 500 Answers



Пра які найгоршы спосаб пазнаёміцца вы чулі?

Ня ведаю як пра найгоршы, але для сябе я вызначаю некалькі спосабаў пазнаёміцца ў асьцы, пасля якіх пікапер адпраўляецца ў ігнор.

- Привет... (паўза)... че молчиш
- Сладкая киска, не хочешь ли чтобы я сегодня был твоим котиком?
- hэ i'm gokan comp engineer 31-y-old turkey you have msn?
- (ад незнаёмага) привет, ну вот и я, наконец тебя встретил!!!!!!!!!!
- графаманскія вершы пра каханне

If reincarnation were inevitable, what would you come back as in your next life?


View 500 Answers



Калі рэінкарнацыя будзе непазбежнай, у наступным жыцці я буду тым, што дасць мне кола маёй сансары. Тым, на што зарабіла мая карма ў мінулых і гэтым жыццях.

What's your method for calculating a tip?


View 441 Answers



Які мой метад вылічэння чаявых?

Гэта залежыць ад краіны. Калі я ў Амерыцы, то ведаю, што звычайныя чаявыя будуць складаць 10-15% ад сумы. Звычайна я даю не болей за 10 - канешне, калі гэта не вельмі маленькая сума, і мне не прасцей даць "да круглай лічбы".

У Еўропе я даю чаявыя "на глаз", у залежнасці ад статусу кавярні або рэстарану і краіны, дзе я знаходжуся. У еўрапейскай Беларусі я чаявыя даю рэдка.

А вы?

Profile

[info]biely_sviet
biely_sviet

Latest Month

October 2008
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow